Перайсці да зместу

Алена Раманаўна Юркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Раманаўна Юркевіч
Род дзейнасці калгаснік
Дата нараджэння 3 снежня 1903(1903-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1986
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Алена Раманаўна Юркевіч (3 снежня 1903, в. Азярычына, Пухавіцкі раён — 1986) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950)[1].

У 1944—1960 гадах у калгасе імя 10-годдзя БССР Рудзенскага раёна (з 1953 года калгас «Кастрычніцкі» Пухавіцкага раёна), да 1953 звеннявая звяна па вырошчванні кок-сагыза[1].

У 1949 годзе звяно Алены Юркевіч сабрала з кожнага гектара ў сярэднім па 85,5 цэнтнераў каранёў кок-сагыза. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат»[1].

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1951—1959)[1].

У 1960 годзе выйшла на пенсію. Памерла ў 1986 годзе.

Зноскі

  1. а б в г Юркевич Елена Романовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.